понедельник, 6 июля 2015 г.

Велатраса ў Зялёнае, ці «Зубаскрышальны даўнхіл»

GPS-трэк: gpsies.com (Ждановічы - Ратамка - Зялёнае - Мінскае мора)

На сёння сіноптыкі абяцалі спякоту звыш +30°З. За некалькі гарачых дзён зямля, дамы і паветра так распаліліся, што вырашыў шукаць прахалоду ў лесе. Ровар у гатовасці чакаў, калі я спланую трасу велапрабегу.
Спланаваў так, каб пры падарожжы па адкрытых участках і ў палях сонца свяціла ў спіну.
12 кіламетраў па веладарожцы за горад. Потым крышачку па мястэчку Ждановічы. Вось мы і ў палях. 
Пад час руху паветра абдзімае - не гарача.

18-ы кіламетр, - мястэчка Ратамка. Два кіламетра па асфальтаванай праезнай частцы. Масток праз рэчку Ратамка. Яшчэ крыху па лясной грунтоўцы і лясным асфальце.
Усё, - на 22,5 км перад вачамі прасека, якая рэзка сыходзіць угару. Запаўзаю наверх з роварам у руках. Далей спуск і новы ўздым.
 Наступныя два кіламетра я пра сябе назваў «супер-цыцкі». Каля пяці горак, некаторыя вышынёй у 20 метраў, якія мелі не плаўны спуск, а профіль пральнай дошкі. Вядома, для даўнхілагэта дробязі, а для мяне падобныя зубаскрышальныя спускі былі экстрэмальнымі.

Дарэчы, уся дыстанцыя гэтых «супер-цыцак» пакрыта не грунтам, а дзёрнам, ці нават высокай травой.
Пасля няпростай участкавелізарны падарунак. З 24,8 да 25,2км супер-хуткасны спуск па вузкай лясной асфальтавай дарожцы. Рэзкі скід вышыні30 метраў!
Рэчка Чарніца. Можна астудзіцца, паслабіць цягліцы, прывесці ў норму дыханне і паслухаць цурчанне вады.

Наступныя 3,5 кіламетраў - самыя прыемныя, пакатая лясная сцяжынка да самай чыгуначнай станцыі Крыжоўка.
Паўкіламетра хуткаснага спуску па аўтадарозе. (На ёй рэдка бываюць машыны).
Слушны падземны пераход пад аўтамабільнай трасай МінскЗаслаўе, - ніякіх прыступак,- як ехаў, так і паехаў.

Вось і ўскраек «мінскага мора». Наступныя дзевяць кіламетраў уздоўж берага. У цені дрэў.
Па дарозе сустракаюцца пляжы і прыгожыя «марскія» краявіды.
Наступныя 9 кіламетраў па грунтоўцы ўздоўж вадасховішча
Праязджаю побач з вядомай трэніровачнай велатрасай "Траса-62".
 У цені дрэў ехаць вельмі прыемна. Рэльеф пакатыадпачываеш.
Вось і веладарожка, якая прывядзе мяне дахаты. Тэмпература паветра +30.3°C, - мне не горача, хоць і выпіў ўжо 2 літра ізатоніку. А вось галава пад велашлемам ужо парадкам закіпела. Ну да добра, хутка домау прахалодны душ, а потам пад жыватворны кандыцыянер.  
Усё! 55 кіламетраў мы праляцелі.

понедельник, 29 июня 2015 г.

Я на ровары, як на караблі, ў жоўтым акіяне...

GPS-трэк: gpsies.com (З цэнтра Мінска ў "валяр'янку"
Летні дзень. Запланаваў праехацца ў бараўлянскі лес. 55 кіламетраў. Абкатаць вядомыя ў шырокім коле велааматараў «цыцкі». І зрабіць вялікае кола па тамтэйшым лесе.
Самае складанае
гэта знайсці самы кароткі шлях да шуканага лесу з мінімальнай колькасцю асфальту і гарадскога шуму.
Крыху
праз парк, потым па прыватным сектары. Праз 5 кіламетраў я - у палях.

 На восьмым кіламетры сіняя ідылія - Цнянскае вадасховішча.
 Далей. Выбраўшы шлях за МКАДам праз рынак «Экспабел» - я прамахнуўся. У разгар выходнага дня там не праштурхнуцца, - пакуль не перасек лагойскую шашу было вельмі-вельмі марудна.
Потым у вёсцы Валяр'янава быў вельмі круты спускрэзкі скід вышыні з 250 да 230 метраў.
Вось
і «цыцкі».

 На фотцы яны не ўражаюць, - іх трэба прачуць у сядле. І не адзін раз!  
Вось і лясное возера. У былыя гады вельмі прыгожае. Сёлета яно так затравела, што воды не бачна. А раней... Было так:


Вялікае кола па лясных грунтоўках і вузкіх сцежках


Дзе-нідзе шмат каранёў пад коламі.
Участак
з 24 па 25 кіламетр вельмі дзікі. Спачатку зарослая вельмі высокай травой вялікая паляна, потым густы цёмны лес.
Дваццаць шосты кіламетр.
 
Ён пацешыць імклівым спускам, а потым непрыемным пясчаным уздымам з роварам у руках.


Дваццаць шосты кіламетр пацешыць імклівым спускам, а потым непрыемным пясчаным уздымам з роварам у руках.
Асфальт уздоўж дачнага мястэчка. Прасека ўздоўж ЛЭП. Лясная сцяжынка. Вось мы і вярнуліся да ляснога возера. Далей «цыцкі» і дахаты.
Але самае прыгожае месца было сярод жоўтага поля.
Я на ровары, як на караблі – у жоўтым акіяне з рапсу:)