понедельник, 10 августа 2015 г.

Блукання па трэку «GPSies», альбо “Уздоўж вадасховішча Вяча”

GPS-трэк: gpsies.com (Uzdoŭž vadaschovišča Viača).



Сцяжынка ёсць. Вельмі вузкая. Віхляе паміж стваламі хвой.
Пра хуткасць мне варта забыцца. Няма ніякага жадання заехаць у дрэва 
Зрэшты, і рэльеф тутака складаны, - сцяжынка ўесца ўздоўж схілу берага вадасховішчаугарууніз, угару, уніз.

Дзе-нідзе шлях заступаюць паваленыя дрэвы. Недзе іх можна проста пераступіць, недзе падлезці пад ствалом.

 



А тутака з роварам над галавой прыходзіцца пералазіць праз высокі буралом.

Вытхнуўся. Сцяжынка ёсць, але хуткасць руху па ёй вельмі марудная. Такі шлях забірае шмат сіл.
Два кіламетра буралому - ззаду, а наперадзе яшчэ адзінаццаць.
Сонца хіліцца да гарызонту. Не хацелася б захраснуць на гэтай сцежцы прыцемкам, ж заўтра раніцай на працу, а да хаты трэба ехаць трыццаць кіламетраў.

Прымаю вырашэннеспыніць экспедыцыю і вылазіць бліжэй да палявых сцежак.

Гэты трэк я знайшоў да сайце GPSies.com, - зваўся: «Вакол вд Вечы». На гэтым вадасховішчы я бываў да гэтага. Прыгожае. Вельмі захацелася праехаць уздоўж усяго яго берага, - гэта каля 13 кіламетраў.

Трэк пачынаецца ў цэнтры Мінска. Далей выбіраемся да ўскраіны, выконваючы адно правіларухацца як мага далей ад ажыўленых дарог і шматпавярховай забудовы.
Праз парк, праз масіў прыватнай аднапавярховай забудовы, міма зоны адпачынку на Цнянскім вадасховішчы.
Ныраем пад колцавай аўтадарогай, - вось мы і за горадам.
Тут я вырашыў праверыць рушэнне па асфальце, - да мястэчка Драздова (раней гэту кавалак я аб'язджаў праз лес), - не спадабалася. Асфальт вельмі вузкі, а машын на ім шмат.


За мостам праз раку Цна пачыналася тое, што я люблю, - палявыя грунтоўкі, лес, палі і невялікія вёсачкі.


Тут я пераскочу да месца аповеда, дзе я прыняў вырашэнне змотвацца з буралому ля вадасховішча Вяча.

Выязджаю да аўтадарогі. Асфальт. Шастае шмат машын. Непадалёк бачу грунтоўка, што сыходзіць убок горада. Гляджу на навігатары, што ў канчатковым выніку па гэтай грунтоўцы я выеду да дарогі, па якой я сюды прыехаў.

Імклівы і вельмі круты спуск да мястэчка. Далей прыходзіцца прытарможвацьпад коламі вельмі-вельмі буйны жвір. Азірнуўся назадкалі што якое, назад вярнуцца не атрымаецца стромкі і камяністы шлях.
Вельмі хутка мая грунтоўка ўперлася ў пшанічнае поледалей шляху няма, - маю дарогу з навігатара калгаснікі вясной разаралі і засеялі. 
 
Вяртацца не атрымаецца. Вырашыў рухацца па прымятай каляіне праз пшаніцу. Ехаць атрымваецца. 

Разараны кавалак давялося пераадольваць уброд, з роварам шэрагам.
Убачыў крыху бачную здзірванелую сцежку. Пару сотняў метраў - і я на нармальнай палявой дарозе.
Сонца сядае, - трэба спяшацца. Вырашыў аб'ехаць вялікую палявую жвіроўку па асфальце, - з ветрыкам. Дабро, што я выбраўся да будуемай аўтамабільнай трасыМКАД-2.

Хуткасцькаласальная, - я лячу як на ракеце! Адразу забыліся ўсе папярэднія праблемы і блуканні.

Спытаеш, а як жа сённяшні трэк? Трэкпрыводзіць у добрыя месцы для неардынарнага адпачынку на прыродзе. Галоўнае не трэба нікуды спяшацца, - мець час на неспадзяваныя блуканні і пошукі, - ж гэта цікава.
І яшчэ. Быць гатовым, што трэк з GPSies.com не будзе такім гладкім, як на экране кампутара.

четверг, 30 июля 2015 г.

Роварны маршрут на кожны дзень.

GPS-трэк: gpsies.com ("Траса 62" - Зацень - НавінкіЦнянка.).


Удалы двухгадзінны маршрут, які можна скарыстаць, як базавы. Непасрэдная блізкасць горада, але і мінімум шумнага асфальту, лясныя сцяжынкі, палявыя грунтоўкі, пасільны ўзгорысты рэльеф, які не вымотвае крутымі ўздымамі, але дазваляе адчуць шум ветру ў вушах на імклівых спусках. Працягласць можна скарачаць, а можна дадаваць дадатковыя петлі, балазе ў наваколлі ёсць рэзерв прыемных грунтовак.

Упершыню трапіўшы на трасу, калі ў цябе ёсць трэк у навігатары, ці карта - заблудзіцца няможна. У адваротным выпадку можна трапіць вось у такія нетры.



Трэк пачынаецца ад Стэлы на праспекце Пераможцаў. Далей па веладарожцы, праз дамбу, уздоўж ракі, праз вядомую «трэнавальную трасу №62». (У гэтым месцы аматары даўнхіла могуць затрымацца.)
Трынаццаты кіламетр. Далей трэк праходзіць праз дачнае мястэчка, дзе ёсць вялікі кавалак «камяністага грэйдара». Гэты кавалак можна абмінуць уздоўж рэчышча канала для воднага слалама. (Вада ў канале бывае вельмі рэдка).
Па краі невялікай азярыны.
Перасякаем аўтамабільную дарогу. Машын на ёй заўжды надзвычай мала, - не перашкодзяць.

Пасля 14,5 кіламетра пачынаецца самае прыемнае.
Паўкіламятровая маляўнічая сцяжынка, - злева, за елкамі,рака, справа - густы яловы лес.
Вось і гарбаты масток праз рэчку. Але нам сёння ў процілеглы бок, збочваем правей - у лес.

Гэта самы цудоўны лес у гэтай частцы наваколля сталіцы. Вельмі густы лес, - выглядае практычна дзікім. І, таксама, сцежкі вельмі добрыя.
Перш, злева ідзе дзялянка забагненага лесу, яго нядаўна неміласэрна карчавалі лесасекі, але я думаю, прырода хутка ўсё сапсаванае нагоніць. Ва ўсякім разе, толькі тутака, у траўні, я знаходзіў незямнога хараства дзіўныя грыбысмаржкі.
Справа густы лес, што пазарастаў смарагдавым мохам.

Пасля 16,5 кіламетраў трапляем да хутара-вёсачкі ў некалькі двароў. Брэшуць сабакі
Чужынец!
Яшчэ крыху-крыху і мы на краі поля. Сёлетакукурузнага.
Зацягнула. Грукоча. Залева накрые
, ці не?
 Шлях зараз ляжыць правей, - наўпрост да мінскай кальцавой дарогі. Невялікі кавалак зыбкіх пяскоў, - іх раней тутака не было, - гэта калгаснікі так паправілі сваю палявую дарогу?

З ветрыкам далёка-далёка ўніз. Зацяжны спуск. Па грунтовай дарозе. Злева,
- за лесапаласой, велізарнае дачнае мястэчка. Справа ўзвышаецца густы лес.


На вугле дачнага мястэчка збочваем налева і з горачкі пілуем да самога «Заценьского родника». Так завуцца тутэйшыя лецішчы, але таксама гэта і прыгожая азярына. Азярыну напаўняюць падземныя крыніцы, гэта адзін з вытокаў рэчкі Цна (прыток р.Свіслач).
Сімпатычная азярына з качынай сямейкай. Гэта 19,5 кіламетр трасы. 

Далей - направа. Асфальт. Да развязкі з мінскай колцавай аўтадарогай. Падныраем пад мост


Былая вёска Зацень. Яе мы аб'язджаем з поўначы.
Пасля 21 кіламетра ўпіраемся ў поле і збочваем на поўдзень, - у лес.
Сцяжынка ў лесе добрая, - хуткая. Шкада ўсяго адзін кіламетр, - вельмі хутка скончылася.

Уздоўж бетоннага бальнічнага забору. Далей участак па ходніку ўздоўж асфальтавай дарогі, - тутака ездзяць гарадскія аўтобусы. Упіраемся ў Далгінаўскі тракт, - збочваем направа, да найблізкага святлафора, - нам трэба трапіць у былую вёску Навінкі.
Яшчэ трохі асфальту і вось табе прыгожае месца для лубачнага фотаздымка. Гэта 23,5 кіламетр.
Асфальтавая пасялковая вуліца. Калі ўпромся ў тупік, давядзецца злезці з «жалезнага каня» і падняцца на насып.
Велізарнае поле! Хараство! Удалечыні - таўшчэзная вясёлка!




Наш шлях наперад. Зацяжны спуск.  


Наш шлях наперад. Зацяжны спуск. Даязджаем практычна да самага возера. На, без малога, 26 кіламетры - велізарнае возера! У цэнтры яго самая вялікая выспа горада. Але мы туды не паедзем. (Гэта дадатковая магчымасць для павелічэння працягласці маршруту).



Крыху на поўдзень, - уздоўж берага возера. І ныраем у лясок. Вузкая сцяжынка. У іншыя гады тутака вісяць папярэджанні пра небяспеку тутэйшых абцугоў.
Кусты з чырвонымі гронкамі, вельмі напамінаюць рабіну, але гэта не яна.


Вось мы зноў у палях. Сёлета тутакарапс. Зрэшты, гэта месца выглядае маляўніча ў кожную пару года. Таму што ўзгорысты рэльеф і шэраг «эйфелевых веж» з мачтаў высакавольтнай лініі.

Усё, далейгорад. Асфальт. Але і тутака шлях не заціснуты «каменнымі джунглямі», - вакол абшар і зеляніна. Дарэчы, квартал што быў птушкафабрыкай (дзе зараз, за цагляным плотам узвышаюцца кучы бітай цэглы) можна аб'ехаць з паўночнага боку. (Гэта на 30,6 кіламетры.) Тады і шлях павялічыцца, і дадацца маляўнічая сцяжынка ўздоўж ракі.
РэзюмэГэта добры маршрут для двухгадзіннага падарожжа. Ёсць усе тыпы рэльефу і ўсе гатункі сцежак і дарог.
Рэкамендую!