понедельник, 15 июня 2015 г.

Паўз «Блок-пост», ці «Толькі для велакроса»



GPS-трэк: gpsies.com (З цэнтра Мінска, метро Магілёўсакя, да "блок-посту")
На сёння сіноптыкі абяцалі спякоту да +30°С, і навальніцы.
Вырашыў, што лесна сёння самае прыдатнае месца для актыўнага адпачынку.
Лес і роваршто можа быць лепш?
Прайшла гадзіна пакуль выбіраўся з горада на прыроду.


Ніхто са мной не падпісаўся на планаваны маршрут. І зразумела чаму
Па выездзе з горада першыя 4 кіламетрапрыемная грунтоўка. З 18,5км да 20км ўкалыхваючыя «цыцкі». Далей было самае цікавае.
На трохкіламятровым адрэзку некалькі працяглых участкаў рыхлага пяску. Калі пясок скончыўся, сцяжынка павузілася да 15см. Дзе-нідзе яна ўяўляла сабою прымяты дзёран.

З 23-га кіламетра (ад развілкі на садовае таварыства) – мяне чакалі водныя перашкоды. Тут на ўчастку ў 4 кіламетра дарогу перагароджваюць дзясятак неабсяжных лужын. Некаторыя з іх не перасыхаюць нават у самае гарачае лета. А на берагах растуць балацяныя расліны.


Такія месцы прыходзілася аб'язджаць, ці абыходзіць, праз лес.


Хутка грунтовая дарога скончылася зараснікамі высокай травы. Можна было рухацца напралом, - я ведаў, што праз трыста метраў мы павінны выбрацца да скрыжавання з добрай грунтоўкай. Але справа было поле і мне здалося, што па ім лягчэй абмінуць цяжкапраходны кавалак.
На полі была пляцоўка свежаскошанай травы пад коламі і чорная хмара над галавой. Загрымеў гром.

Я ўжо праехаў 27 кіламетраў. Каб вярнуцца дахаты трэба праехаць не менш за гэта. А гром грукоча!
Вырашыў вяртацца дахаты, але па іншай сцежцыпа сцежцы папулярнай у мясцовых раварыстаў.
Падумаў, што ўсё, што было ззаду вельмі добра падыходзіць для правядзення спаборніцтваў па велакросе.
Далей

Што было далей, ужо не датычыцца «велакроса», таму апішу коратка.
Наступныя 2,5км быў імклівы спуск пад горку.
Потым выпадковы раварыст дапамог мне выблытаць жмуты травы з «пеўня». (Дзякуй «Раман з Уручча»!)
Потым было яшчэ трохі захапляльных спускаў з гары.
Потым пайшоў дождж, які ператварыўся ў залеву. Грукатаў гром, і зіхацелі маланкі. Я з роварам схаваўся ў лясным гушчары. Схаваўся пад накідкай.
У вынікуза 6,5 гадзін можна атрымаць гэтулькі досведу, станоўчых эмоцый і экстрыму…!
Трэк для «велакроса» дару ўсім, хто любіць падобны мацыён :)