понедельник, 29 июня 2015 г.

Я на ровары, як на караблі, ў жоўтым акіяне...

GPS-трэк: gpsies.com (З цэнтра Мінска ў "валяр'янку"
Летні дзень. Запланаваў праехацца ў бараўлянскі лес. 55 кіламетраў. Абкатаць вядомыя ў шырокім коле велааматараў «цыцкі». І зрабіць вялікае кола па тамтэйшым лесе.
Самае складанае
гэта знайсці самы кароткі шлях да шуканага лесу з мінімальнай колькасцю асфальту і гарадскога шуму.
Крыху
праз парк, потым па прыватным сектары. Праз 5 кіламетраў я - у палях.

 На восьмым кіламетры сіняя ідылія - Цнянскае вадасховішча.
 Далей. Выбраўшы шлях за МКАДам праз рынак «Экспабел» - я прамахнуўся. У разгар выходнага дня там не праштурхнуцца, - пакуль не перасек лагойскую шашу было вельмі-вельмі марудна.
Потым у вёсцы Валяр'янава быў вельмі круты спускрэзкі скід вышыні з 250 да 230 метраў.
Вось
і «цыцкі».

 На фотцы яны не ўражаюць, - іх трэба прачуць у сядле. І не адзін раз!  
Вось і лясное возера. У былыя гады вельмі прыгожае. Сёлета яно так затравела, што воды не бачна. А раней... Было так:


Вялікае кола па лясных грунтоўках і вузкіх сцежках


Дзе-нідзе шмат каранёў пад коламі.
Участак
з 24 па 25 кіламетр вельмі дзікі. Спачатку зарослая вельмі высокай травой вялікая паляна, потым густы цёмны лес.
Дваццаць шосты кіламетр.
 
Ён пацешыць імклівым спускам, а потым непрыемным пясчаным уздымам з роварам у руках.


Дваццаць шосты кіламетр пацешыць імклівым спускам, а потым непрыемным пясчаным уздымам з роварам у руках.
Асфальт уздоўж дачнага мястэчка. Прасека ўздоўж ЛЭП. Лясная сцяжынка. Вось мы і вярнуліся да ляснога возера. Далей «цыцкі» і дахаты.
Але самае прыгожае месца было сярод жоўтага поля.
Я на ровары, як на караблі – у жоўтым акіяне з рапсу:)